?

Log in

No account? Create an account
Dzianis Sidarok
06 May 2016 @ 02:02 pm
Дарагія сябры! Калі ў Вас раптам заваляліся/з'явіліся непатрэбныя (канкрэтна Вам) кнігі альбо часопісы на беларускай мове альбо некаторых кніг маецца некалькі аднолькавых, і Вы шукаеце належнае месца для такіх кніжак :) і хаціце падзяліцца імі, то я з радасцю прыму іх у падарунак альбо за сімвалічную плату ў сваю бібліятэку. Бібліятэка гэтая збіраецца ўжо сёмы год, і за гэтыя гады я дасягнуў некаторых поспехаў. Аднак не адмоўлюся ад любой дапамогі.

ibrary
 
 
Current Location: Магілеў
Current Mood: Кемлівы
 
 
Dzianis Sidarok
06 June 2015 @ 04:00 pm
Апошнім часам, шчыра кажучы, было ні да творчасці, ні да допісаў сюды, ні агулам да чагосьці акрамя працы і спраў сямейных. Так, прыходзіцца выбіраць, ахвяраваць (гэта што да творчасці).
Хаця, можа быць, я яшчэ пазмагаюся. Пачну вось сёння. І першым крокам стане пераезд на новы адрас у ЖЧ. У гэтым няма месца, а ў першую чаргу, хочацца нібы закрыць нейкую старонку жыцця, пакінуўшы ўсё непрыемнае ззаду, а прыемнае застанецца і так.

Каму цікава - дадавайце і заходзьце ў госці да http://sidarok-dzianis.livejournal.com/
 
 
Dzianis Sidarok
06 June 2015 @ 03:52 pm
Ну вось, хоць адное пачынанне я выканаў. Сабраў увесь "Беларускі кнігазбор". Дальбог, тамы Чачота, Багдановіча і Караткевіча прыйшлося вельмі доўга і безвынікова шукаць, але нарэшце і яны патрапіліся, хоць і прыйшлося заплаціць вялізныя грошы.




 
 
Dzianis Sidarok
21 May 2015 @ 09:30 pm
88  
Сёння дзядулі было б 88 гадоў...Часта яго ўспамінаючы, злуюся, што так мала часу правёў побач.
 
 
Dzianis Sidarok
18 May 2015 @ 10:36 am
Сябры, магчыма Вы ведаеце, дзе можна адшукаць/набыць альбо самі жадаеце прадаць наступныя кнігі з серыі "Беларускі Кнігазбор": Уладзімір Караткевіч, Максім Багдановіч, Ян Чачот.
Разглядаюцца ўсе варыянты.
 
 
Current Location: Магілеў
Current Mood: Ранішні
Current Music: Детидетей - Гімн моладзі | Powered by Last.fm
 
 
 
Dzianis Sidarok
27 April 2015 @ 11:04 pm
Правялі некалькі чароўных дзён на Украіне - наведалі Ужгарад і Львоў. Толькі вярнуліся. Ужгарад зачараваў сваімі сакурамі і магноліямі, што якраз "у самым саку" зараз, утульнай еўрапейскай атмасферай і палацам. Львоў...нават і не скажаш адным словам. Яшчэ сёння раніцай там былі, а ўжо сумуем. У гэты раз атрымалася наведаць досыць шмат аўтэнтычных і цікавых месцаў кшталту "Крыіўкі", майстэрняў кавы і шакаладу, зрабіць асабіста паштоўку ў кавярні "Пошта", падняцца на вершаліну царквы святой Вольгі і Лізаветы, назіраць, як сядае сонца з "Высокага замка"...эх, нават успамінаць не хочацца, бо адразу думкі пацягнуць зноў туды з нашай шэрай рэальнасці.
 
 
Current Mood: стомлены
 
 
Dzianis Sidarok
02 April 2015 @ 05:34 pm
Паслязаўтра ў жонкі адпачынак на месяц, а я сёння палічыў, што яна ўжо налётала 900 гадзін, то бок правяла ў небе больш за 37 дзён. Так і жыве больш за год - паміж зямлёй ды небам.
 
 
Dzianis Sidarok
05 March 2015 @ 11:59 am
Бадай, адзінае, што напружвае мяне ў маёй жонцы, дык гэта ёйныя песімізм, фаталізм і бязвольнасць. І ніяк ты з гэтым не можаш змагацца. Фразы кшталту "ад мяне нічога не залежыць", "я нічога рабіць не буду", "не хачу я прасіць/змагацца", "хай так і будзе" чую пастаянна, а калі пачынаю яе пераконваць, становіцца яшчэ горш. Вось і што рабіць?
 
 
Dzianis Sidarok
22 February 2015 @ 12:50 pm
Паглядзеў прагноз надвор'я - ніякіх маразоў не абяцаецца, а значыць, можна сустракаць вясну. І вось думаю, ці пакінула гэтая зіма хоць нейкія ўражанні для мяне. Мабыць, не. Добра гэта ці дрэнна? Больш хвалюе, якой будзе вясна. Такі час, што на надвор'е глядзець не прыходзіцца.
 
 
Dzianis Sidarok
09 February 2015 @ 09:25 am
Здаецца, да нас у Лошыцу што называецца прыйшла апошняя стадыя беднасці беларусаў.
Учора вырашыў паспрабаваць набыць валюты, бо пару тыдняў ляжаў заробак у беларускіх рублях. Спачатку пайшоў у "Еўраопт", але там быў тэхнічны перапынак, праўда, мяне ўжо там крыху здзівіў натоўп людзей і фразачкі кшталту "каму трэба даляры?" і "у іх перапынак, а ў нас грошай няма!". Крыху агаломшаны, я паплёўся ў "Віталюр", але і там быў абед. За 25 хвілін у касы сабралася добрая кампанія, і я падумаў, што зноў вярнуся дадому з "белкамі". Куды там! З дзесяці чалавек перада мной ніхто нічога не набываў, толькі здаваў ці клаў на тэлефон грошы. Здавалі па 50, па 30 і нават па 5 (на бутэльку?).
Запрацаваўся я)